Беларуская Служба

Politico: Расія прымушае ўкраінскіх ваеннапалонных заклікаць сваякоў да пратэстаў супраць уладаў у Кіеве

27.12.2023 18:57
Пра гэтыя выпадкі журналістам распавялі родныя зняволеных.
   , 2022 .
Звольненыя з палону ўкраінцы, 2022 г.t.me/ermaka2022/1359

Расія выкарыстоўвае ваеннапалонных у акцыях супраць украінскіх уладаў. Апошнія месяцы ўкраінскія вайскоўцы тэлефануюць з палону сем'ям і заклікаюць блізкіх да пратэсту, заяўляючы, што ўлады ў Кіеве нічога не робяць па іх вызваленні і не хочуць іх абмяняць, піша сайт Politico.

Пётр Яцэнка, прадстаўнік украінскага каардынацыйнага штабу па справах ваеннапалонных, сказаў Politico, што «апошнім часам такія заклікі зʼяўляюцца вельмі часта, таму мы лічым, што гэта кампанія, накіраваная на стварэнне недаверу да ўлады».

Апошні буйны абмен палоннымі паміж украінскім і расійскім бакамі адбыўся сёлета 7 жніўня, у той час як у першы год вайны такія абмены былі рэгулярнымі. Адзіны спосаб для салдат вярнуцца дадому цяпер, паводле Politico, праз нефармальныя абмены паміж камандзірамі на полі бою.

Паводле ацэнак уладаў у Кіеве, Расія ўтрымлівае больш за 3 тысячы вайскоўцаў і каля 28 тысяч украінскіх мірных жыхароў. Аднак рэальныя лічбы, напэўна, большыя.

яс