Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 500 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 357 тыс. 500 чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 5 тыс. 953 танкі, 11 тыс. 33 бронемашыны, 8 тыс. 417 артылерыйскіх сістэм, 938 РСЗА, 1 тыс. 620 крылатых ракет, 23 караблі і катары, адна падводная лодка, 329 самалётаў і 324 верталёты.
вс