Беларуская Служба

Сёлета сярэднесутачныя асабовыя страты расійскай арміі ва Украіне выраслі амаль на 300 чалавек

31.12.2023 11:30
Пры захаванні згаданага памеру за тры гады вайны ў Расіі будзе больш за паўмільёна забітых і параненых, кажуць брытанскія аналітыкі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінPAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Сёлета сярэднясутачныя страты Расіі ў вайскоўцах, гаворка ідзе пра забітых і параненых у выніку вайны ва Украіне, павялічыліся амаль на 300 у параўнанні з 2022 годам, паведаміла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

У штодзённай справаздачы адзначаецца, што павелічэнне штодзённых страт адлюстроўвае дэградацыю расійскіх узброеных сіл і іх ператварэнне ў масавую армію больш нізкай якасці.

Паводле брытанскіх экспертаў, Расіі, верагодна, спатрэбіцца ад пяці да дзесяці гадоў, каб аднавіць высокакваліфікаваныя і вопытныя вайсковыя часткі.

Пры захаванні памеру страт на цяперашнім узроўні да 2025 года ў Расіі за тры гады вайны з Украінай будзе больш за паўмільёна забітых і параненых.

PAP/аз

Расіяне адпомсцілі ўкраінцам за абстрэл Белгарада

31.12.2023 09:47
Вораг абвясціў, што начная атака – гэта адказ на ўчарашні абстрэл расійскага Белгарада.