Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: У наступным годзе мы плануем павялічыць вытворчасць зброі

31.12.2023 15:30
У нас ужо ёсць дакладны графік нашай міжнароднай працы ў студзені, заявіў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Новы год прынясе новыя рашэнні для Украіны, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сацыяльных сетках. Ён нагадаў, што яго краіна рыхтуецца, сярод іншага, павялічыць вытворчасць зброі:

- Мы рыхтуемся вырабляць больш зброі ў наступным годзе. У нас ужо ёсць дакладны графік нашай міжнароднай працы ў студзені. Мы працуем з партнёрамі над рашэннямі, якія патрэбны кожнаму ўкраінскаму жаўнеру, усяму нашаму народу, нашай дзяржаве. І гэтыя рашэнні будуць важныя.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што наступны год стане часам многіх глабальных рашэнняў:

- І Украіна павінна паўплываць на іх, каб дасягнуць сваіх мэтаў. Мы будзем змагацца за свой уплыў і за справядлівасць для Украіны. Я ўдзячны ўсім міжнародным лідарам, якія дапамагаюць; якія былі з намі з 24 лютага і будуць з намі ў 2024 годзе.

Нагадваем, раней прэзідэнт Украіны паведаміў, што падчас апошняга ў мінаючым годзе паседжання Штаба галоўнакамандуючага абмяркоўвалася вайсковая стратэгія Украіны на 2024 год.

IAR /аз

Украінскае войска пашырае дзве лініі абароны на мяжы з Беларуссю

31.12.2023 14:30
У лютым мінулага года расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі атакавалі Чарнігаў і Кіеў.

ВПС Украіны знішчылі 21 з 49 расійскіх беспілотнікаў

31.12.2023 13:01
Расіяне атакавалі Харкаў шасцю зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300.