4 чалавекі загінулі і 92 атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Украіне Сярод параненых 5 дзяцей.
Паводле гарадскіх уладаў, «у аўторак у Кіеве было чуваць выбухі». «Украіна спрабуе адбіць атаку расійскага беспілотнікаў на сваю сталіцу. Аб'яўлена трывога і ў іншых гарадах краіны», – паведамляе AFP.
Пра выбухі ў сталіцы заявіў мэр Кіева Віталь Клічко прыкладна праз гадзіну пасля таго, як рэгіянальная ваенная адміністрацыя папярэдзіла аб выяўленні беспілотнікаў у паветранай прасторы горада. «Рэшткі беспілотнікаў гараць (...)», – напісаў мэр у Telegram, дадаўшы, што на месцы іх падзення працуюць экстранныя службы.
У Саломянскім раёне ратавальнікі дэблакавалі з жылога дома, які гарыць пасля расійскага абстрэлу, 17 чалавек. З будынка эвакуявалі 117 жыхароў. Прынамсі 20 чалавек атрымалі раненні, 19 з іх медыкі шпіталізавалі, паведаміў Клічко.
Знішчана больш за 60 крылатых ракет і больш за 10 «Кінжалаў», якія атакавалі Кіеў
Ваенна-паветраныя сілы Украіны паведамляюць аб ракетах, якія накіроўваюцца на захад краіны. Выбухі прагучалі і ў Харкаве. У Харкаве ўжо 41 пацярпелы ў выніку ракетнага абстрэлу горада. Адна жанчына загінула, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
З расійскіх аэрапортаў вылецелі агулам 16 бамбавікоў Ту-95МС, якія нанеслі ракетны ўдар, паведамілі ў ВПС Украіны.
Па словах мэра Мікалаева, у яго горадзе ВПС збілі беспілотнікі, іх абломкі выклікалі пажар.
У панядзелак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў «узмацніць» расійскія атакі на Украіну ў адказ на суботнюю атаку ўкраінскіх сіл на расійскі горад Белгарад.
Паводле PAP/вх