Беларуская Служба

Ракета з расійскага самалёта ўпала на вёску пад Варонежам.

02.01.2024 10:05
На вёску Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці ўпала расійская ракета. У выніку разбураныя жылыя дамы, пацярпелых няма.
        .
Ракета з расійскага самалёта ўпала на вёску пад Варонежам.Фота: База

Губернатар рэгіёну Аляксандр Гусеў паведаміў, што выбух у варонежскай вёсцы Петрапаўлаўка звязаны з «аварыйным сходам нашага боепрыпасу».

«Абышлося без пацярпелых, але разбурэнні зафіксаваныя, папярэдне, у сямі домаўладаннях. У іх могуць быць пашкоджаны шкло і канструкцыі даху. Інфармацыя ўдакладняецца. На месцы працуе аператыўная група», – напісаў ён.

Жыхароў некалькіх вуліц пасёлка Петрапаўлаўка перавозяць у пункты часовага размяшчэння.

«2 студзеня каля 9.00 пры выкананні палёту самалёта ВКС над населеным пунктам Петрапаўлаўка ў Варонежскай вобласці адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпаса, пацярпелых няма. Пашкоджанні атрымалі шэсць прыватных будынкаў», – пракаментавала здарэнне Мінабароны РФ.

Сёння Расія зноў масіравана абстрэльвае Украіну, вядома пра дзясяткі пацярпелых, ёсць ахвяры расійскага тэрору.

вх