Папярэдне, прычынай узгарання Airbus А350 магло стаць сутыкненне пасажырскага самалёта Japan Airlines і самалёта берагавой аховы Японіі. Гэтая інфармацыя правяраецца.
Экіпаж вельмі хутка правёў эвакуацыю пасажыраў. У авіякампаніі падкрэсліваюць, што ўсе людзі, якія знаходзіліся на борце пасажырскага самалёта - 367 пасажыраў і 12 членаў экіпажа - эвакуяваныя.
Паліцыя пацвердзіла смерць пяці з шасці членаў экіпажа на борце самалёта берагавой аховы. Капітан цяжка паранены.
Кадры з прызямленнем пасажырскага лайнера апублікаваў японскі тэлеканал TBS: на іх бачна, як пасажыры спускаюцца па аварыйным трапе, пакуль ратаўнікі тушаць агонь.
@BILD_Russian/вх