4 студзеня ўкраінцы правялі масавую атаку з выкарыстаннем дронаў і ракет па Крыму ды памежных з Украінай расійскіх абласцях. Міністэрства абароны РФ паведаміла, што СПА знішчыла і перахапіла 36 украінскіх беспілотнікаў над Крымам і адзін над Кубанню.
Сёння ў расійскіх СМІ пачала з'яўляцца інфармацыя аб тым, што насамрэч не ўсе беспілотнікі былі збітыя. Паведамляецца, што на Крыме 3 беспілотнікі трапілі ў цэль. Пацярпелі ваенныя аб'екты непадалёк ад Севастопаля.
У выніку ўдару загінулі 23 вайскоўцаў, пяцёра з іх - высокапастаўленыя афіцэры, і не менш за 9 спецназаўцаў. Апроч таго расійскія войскі страцілі некалькі элементаў СПА і РЭБ.
Таксама расійскія блогеры пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што падчас учорашняй атакі на Крым нібыта загінуў Валерый Герасімаў, які з'яўляецца начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі і першым намеснікам міністра абароны Расіі.
На дадзены момант інфармацыя афіцыйна не пацверджаная.
юл