Беларуская Служба

Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 120 населеных пунктаў ва Украіне

11.01.2024 11:01
У той жа час украінскія ўзброеныя сілы працягваюць контрнаступ пад Херсонам.
         120
За мінулыя суткі пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 120 населеных пунктаў ва УкраінеPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

За мінулыя суткі паміж украінскімі войскамі і расійскай арміяй адбылося 73 баявыя сутыкненні, паведамілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны. Расіяне нанеслі чатыры ракетныя і 48 авіяўдараў. Яны таксама здзейснілі 36 артылерыйскіх абстрэлаў. Ёсць загінулыя і параненыя.

Расійскія атакі таксама нанеслі шкоду жылым дамам і грамадзянскай інфраструктуры. Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 120 населеных пунктаў, у тым ліку вакол такіх гарадоў, як Сумы, Харкаў, Луганск і Данецк.

У выніку расійскага нападу на Харкаў пацярпелі, як мінімум, 13 чалавек. Расійскія ракеты ўпалі на цэнтр другога па велічыні горада Украіны. Сярод пацярпелых ёсць журналісты.

Непасрэдныя баі паміж расійскімі і ўкраінскімі войскамі зноў завязаліся пад Аўдзееўкай. У той жа час украінскія ўзброеныя сілы працягваюць контрнаступ пад Херсонам. За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 7 авіяўдараў па групоўках расійскіх войскаў і тэхнікі. Ракетныя войскі і артылерыя білі па месцах канцэнтрацыі ворага, а таксама па складах зброі і паліва.

IAR/аз

13 чалавек пацярпелі ў выніку расійскага нападу на Харкаў

11.01.2024 09:10
У тым ліку пацярпелі два журналісты – грамадзяне Грузіі і Турцыі – супрацоўнікі турэцкіх СМІ.