Менш аптымістычную версію паведаміла амерыканскае тэлебачанне CNN. Ваенныя эксперты прагназуюць, што расейскае ўварванне ва Украіну можа працягнуцца яшчэ пяць гадоў.
У Кіеве спадзяюцца, што дапамога Захаду Украіне не аслабне, але Расія, якая трапіла пад санкцыі, будзе знаходзіцца ва ўсё горшым стане. Украінскі ваенны эксперт Віктар Ягун прагназуе, што рэсурсы Масквы скончацца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў. «Дапамога будзе працягвацца. Калі мы здолеем утрымацца на цяперашніх пазіцыях, то канчатковы момант, калі ўсё абрынецца, будзе 2024 год, канец 2025 года», – падкрэслівае ўкраінскі спецыяліст. За гэты час, паводле амерыканскага тэлебачання CNN, Украіне павінна быць гарантаваная дапамога Захаду на належным узроўні.
Па дадзеных журналістаў тэлеканала, у гэтым годзе Кіеў будзе пашыраць сваю зброевую прамысловасць і армію, чакаючы ўзмацнення баявых дзеянняў у наступным годзе.
IAR/вх