Беларуская Служба

Юлія Навальная раскрытыкавала тых, хто хоча «дамовіцца» з Пуціным

28.02.2024 18:04
«Пуцін павінен адказаць за тое, што зрабіў з маім мужам і за тое, што зрабіў са сваім мірным суседам», – заклікала Юлія Навальная.
.
А. Навальны Фота: Shutterstock/Jonas Petrovas

Удава Аляксея Навальнага раскрытыкавала ў Страсбургу палітыкаў, якія кажуць пра неабходнасць «дамовіцца» з Пуціным па Украіне. Юлія Навальная выступіла з прамовай у Еўрапарламенце менш чым праз два тыдні пасля таго, як яе муж быў забіты ў расійскай калоніі, кртыкыючы, «стомленасць Захаду ад вайны»:

- Палітычнай навацыяй будзе выкарыстанне метадаў барацьбы з арганізаванай злачыннасцю супраць Пуціна, а не ўступленне ў палітычную канкурэнцыю.

Не дыпламатычныя ноты, а расследаванні фінансавых механізмаў. Не выказванне занепакоенасці, а выяўленне злачынных саўдзельнікаў у вашых краінах.

«Пуцін павінен адказаць за тое, што зрабіў з маім мужам і за тое, што зрабіў са сваім мірным суседам», – заклікала Юлія Навальная.

Тым часам прэс-сакратар Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш паведаміла, што пахаванне палітыка пройдзе на Барысаўскіх могілках Масквы 1 сакавіка.

iar/ez

Прадстаўнік ураду: Пасля смерці Навальнага Польшча павінна тым больш дамагацца канфіскацыі расійскіх актываў

24.02.2024 13:47
«Сітуацыя ў расійскай апазіцыі зараз змяняецца. Магчыма, будзе большая інтэграцыя колаў вакол Каспарава і Хадаркоўскага».

Маці Аляксея Навальнага аддалі цела яе сына

24.02.2024 18:19
Пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі было паведамлена 16 лютага.