Беларуская Служба

Контрвыведка Чэхіі выявіла расійскую сетку, якая мела намер паўплываць на выбары ў Еўрапарламент

27.03.2024 19:18
Грамадзянская контрвыведка Чэхіі, Служба інфармацыйнай бяспекі (BIS), выявіла сетку, арганізаваную рсіянамі, якая спрабавала паўплываць на выбары ў Еўрапейскі парламент.
Antyrosyjski i antywojenny protest w Pradze, 30 października 2022.
Antyrosyjski i antywojenny protest w Pradze, 30 października 2022.DAVID W CERNY / Reuters / Forum

Паводле чэшскіх СМІ, выкрытая сетка нібыта ўплывала на палітыкаў у шасці краінах: Польшчы, Венгрыі, Германіі, Францыі, Бельгіі і Нідэрландах.

BIS заявіла, што ёй удалося выявіць і адлюстраваць дзейнасць фінансаванай Расіяй сеткі ўплыву, якая дзейнічае ў Чэхіі.

«Аперацыя BIS выявіла, як Расея аказвае ўплыў на тэрыторыю краіны Еўрасаюза і як яна спрабуе паўплываць на палітычныя працэсы ў нашых краінах», – напісана ў афіцыйным профілі сэрвісу ў сетцы X.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіала пасля пасяджэння ўрада ў сераду з удзелам кіраўніка BIS Міхала Кудэлка заявіў, што пасля атрымання інфармацыі ад службаў кабінет міністраў вырашыў уключыць у чэшскі санкцыйны спіс двух чалавек і адну кампанію. Фіала не паведаміў больш падрабязнай інфармацыі па гэтай справе.

Чэшскія санкцыі былі ўведзеныя супраць украінскіх прадпрымальнікаў і палітыкаў Віктара Медведчука і Арцёма Марчэўскага, цесна звязаных з Крамлём. Пад санкцыі трапіла і кампанія Медведчука «Голас Еўропы», зарэгістраваная ў Чэхіі на імя польскага грамадзяніна. Ніякіх іншых падрабязнасцяў не раскрываецца. Унясенне ў спіс абгрунтавана «прасоўваннем інтарэсаў знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і палітыка-прапагандысцкай дзейнасцю, накіраванай супраць тэрытарыяльнай цэласнасці, незалежнасці, стабільнасці і бяспекі Украіны».

Рэдакцыя сайта Denik N напісала, што ў Празе грошы перадаваліся палітыкам антысістэмнай нямецкай AfD. Плаціць павінны былі і палітыкі з іншых еўрапейскіх краін. Не паведамляючы дадатковых падрабязнасцяў, крыніцы нібыта заявілі, што акрамя Германіі гэта Францыя, Польшча, Бельгія, Нідэрланды і Венгрыя.

Актывы кампаніі, якая ўвайшла ў санкцыйны спіс, замарожаныя, і яна не можа выводзіць актывы за мяжу. Аднак фармальна яе дзейнасць у Чэхіі не забароненая.

PAP/вх