Беларуская Служба

Латвія выдаліла расійскага дыпламата

28.03.2024 09:17
У МЗС у Рызе лічаць, што расійская амбасада распальвае нянавісць ў грамадстве.
 ,
Сцягі Літвы, Латвіі і Эстоніі Shutterstock

Міністэрства замежных спраў Латвіі накіравала прадстаўніку расійскай амбасады ў Рызе «катэгарычны пратэст», звязаны з непрымальным і правакацыйным паведамленнем, якое на працягу некаторага часу прадстаўляе расійская дыпламатычная місія.

У заяве міністэрства адзначаецца, што, нягледзячы на ​​неаднаразовыя папярэджанні, расійская амбасада працягвае весці «некарэктную публічную камунікацыю», накіраваную на дыскрэдытацыю ўлад латвійскай дзяржавы і распальванне нянавісці сярод латышоў.

У сувязі з гэтым аднаму з дыпламатаў загадана пакінуць Латвію да 10 красавіка.

Пасля нападу Расіі на Украіну ў 2022 годзе пагоршыліся дыпламатычныя адносіны Латвіі з Расіяй і Рыга выдаліла некаторых расійскіх дыпламатаў. Латвійскія ўлады таксама зачынілі два генконсульствы ў Даўгаўпілсе і Ліепаі.

яс/IAR