Беларуская Служба

Еўрасаюз на адмысловай старонцы паказвае прыклады расійскай дэзінфармацыі

02.04.2024 09:59
У асноўным Польшча і балтыйскія краіны падвяргаюцца атакам з боку расійскай дэзінфармацыі, але Крэмль усё больш нацэльваецца на Захад.
.
..

Пра гэта Польскаму радыё паведаміла кіраўнік групы Еўрасаюзу па барацьбе з расійскай дэзінфармацыяй доктар Мартына Більдзюкевіч.

Нядаўняя інфармацыя аб ліквідацыі ў Чэхіі сеткі агентаў па распаўсюджванні расійскай прапаганды і дэзінфармацыі, якая нібыта дзейнічала ў тым ліку ў Бельгіі, з'яўляецца толькі адным з прыкладаў:

-Канешне, першымі краінамі, на якія нацэлена Расія, з’яўляецца Польшча і балтыйскія краіны. Але мы бачым вельмі шмат прыкладаў, між іншым, з Германіі, Францыі, таксама Італіі і Іспаніі. Маштаб дэзінфармацыі вельмі вялікі, нават можна сказаць, што ён павялічыўся ў дачыненні да краін Заходняй Еўропы. Адначасова разуменне таксама большае, як абараняцца ад дэзінфармацыі.

Група ЕС па барацьбе з расійскай дэзінфармацыяй, якую ўзначальвае полька, была створаная амаль дзесяць гадоў таму, у 2015 годзе. Напачатку каманда складалася з дзясятка-другога чалавек і фінансавання было мала. Цяпер гэта некалькі мільёнаў еўра ў год, у той час як Расія траціць некалькі сотняў мільёнаў і мае цэлую армію троляў.

Эксперты Еўрасаюзу, якія займаюцца расійскай дэзінфармацыяй, размяшчаюць маніпуляцыі Крамля і тлумачаць іх на адмысловым сайце – www.euvsdisinfo.eu, на якім больш за 16 800 прыкладаў расійскай дэзінфармацыі.

ав

Станіслаў Жарын: Дэзінфармацыя – пастаянны інструмент расійскай палітыкі

19.08.2022 10:31
Паводле прэс-сакратара міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы, зараз асноўная мэта расійскай прапаганды – пасварыць украінцаў і палякаў.

М.Маравецкі: Расійская дэзінфармацыя з'яўляецца істотнай пагрозай для бяспекі Еўрасаюза

18.11.2022 11:43
Адсутнасць адказу на прапаганду можа заахвоціць Крэмль да далейшага падрыву гістарычных фактаў, папярэдзіў прэм'ер-міністр Польшчы.