Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 446 тыс. чалавек забітымі

10.04.2024 08:48
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 830 чалавек асабовага складу. 

За суткі таксама ліквідавана 22 танкі, 47 баявых браніраваных машын, 18 артылерыйскіх сістэм, 37 БПЛА, дзве крылатыя ракеты і іншая тэхніка. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 450 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 132 танкі, 13 тыс. 667 бронемашын, 11 тыс. 404 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 40 РСЗА, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 347 самалётаў і 325 верталётаў.

вс