Беларуская Служба

Вялікабрытанія павялічыць падтрымку Украіны на 617 мільёнаў долараў

23.04.2024 08:16
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак аб'явіць аб узмацненні ваеннай падтрымкі Украіны
Рышы СунакPAP/EPA/JASON ALDEN / POOL

Брытанскі прэм'ер-міністр Рышы Сунак падчас сённяшняга візіту ў Польшчу аб'явіць аб павелічэнні ваеннай падтрымкі Украіны на 500 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, або 617 мільёнаў долараў, гаворыцца ў заяве Даўнінг-стрыт.

У заяве брытанскі прэм'ер заявіў, што абарона Украіны ад Расіі надзвычай важная для ўсёй Еўропы. Ён падлічыў, што ў выпадку перамогі Уладзіміра Пуціна ва Украіне ён не спыніцца на польскай мяжы. "Узброеныя сілы Украіны працягваюць адважна змагацца, але ім патрэбная наша падтрымка - і яна ім патрэбна цяпер. Гэты пакет дапаможа гарантаваць, што Украіна мае тое, што ёй трэба, каб змагацца з Расіяй", - сказаў Рышы Сунак.

Падчас візіту ў Варшаву брытанскі прэм'ер сустрэнецца з прэм'ерам Дональдам Тускам і генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

У гэтым фінансавым годзе Вялікабрытанія падтрымае Украіну сумай у 3 мільярды фунтаў стэрлінгаў. Некалькі дзён таму Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла пакет дапамогі Украіне на 60 мільярдаў долараў.

ав

У Варшаву заўтра прыбудуць генсакратар НАТА і прэм'ер Вялікабрытаніі

22.04.2024 13:22
Гэты візіт не анансаваўся раней.

Украіна атрымае ад Даніі ўсе знішчальнікі F-16

22.04.2024 17:18
Данія прадаставіць Украіне ўвесь свой парк спісаных знішчальнікаў F-16.