Беларуская Служба

Венгрыя: Рэстаран дае зніжкі за тое, што кліент адкладзе мабільнік

24.04.2024 17:01
Пасыл кампаніі просты - "Мы хочам, каб вы праводзілі сапраўды каштоўны час са сваімі блізкімі і зноўку адкрывалі для сябе, як добра быць разам".
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com/GaudiLab

Незвычайную рэкламную ідэю прыдумаў адзін з венгерскіх рэстаранаў. Яе кліенты атрымаюць падарункі, калі адкладуць тэлефон.

У рэстаране ў горадзе Дзёндзьёш на поўначы Венгрыі ўсе, хто сядзіць за сталом, павінны пакласці мабільныя тэлефоны ў спецыяльную скрыню. Узамен кожнае дзіця да чатырнаццаці гадоў атрымае спецыяльны абедзенны набор, а астатнія госці атрымаюць невялікія закускі і ваўчар на іншыя паслугі рэстарана. Акцыя працягнецца з сённяшняга дня да канца красавіка.

Пасыл кампаніі просты - "Мы хочам, каб вы праводзілі сапраўды каштоўны час са сваімі блізкімі і зноўку адкрывалі для сябе, як добра быць разам", - напісалі ўладальнікі і супрацоўнікі рэстарана ў сацыяльных сетках.

Крыху іншая, але не менш высакародная акцыя праходзіць у венгерскіх гіпермаркетах. Старыя, непатрэбныя мабільныя тэлефоны можна выкінуць у спецыяльныя кантэйнеры. Прыбытак ад іх продажу пойдзе ў фонд, які дапамагае знікаючым відам жывёл.

яс/IAR