Беларуская Служба

Расія нанесла ўдары па заходніх раёнах Украіны

27.04.2024 08:03
У Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласьцях вораг атакаваў энергетычную інфраструктуру краіны.
     , 26  2024 .
Наступствы расійскага авіяўдару ў раёне Харкава, 26 красавіка 2024 года.PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Уначы расіяне атакавалі ўкраінскую энергетычную інфраструктуру ў Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласьцях. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушэнка. Ён дадаў, што на адным з аб'ектаў пацярпеў кіраўнік змены.

Наступствы нападу ацэньваюцца і ліквідуюцца. Ваенна-паветраныя сілы Украіны раней паведамлялі, што вораг нанёс удары па заходніх раёнах Украіны крылатымі і гіпергукавымі ракетамі «Кінджал».

Жыхароў Стрыя і іншых гарадоў Заходняй Украіны папрасілі адправіцца ў бамбасховішчы. Уначы расійскія ракеты білі, у тым ліку, па Дняпры і Харкаве, дзе адзін чалавек быў паранены. Выбухі таксама прагрымелі ў Цярнопальскай, Хмяльніцкай і Івана-Франкоўскай абласцях.

IAR/Укрінфарм/аз

За мінулыя суткі расійскія агрэсары абстралялі Украіну амаль 150 разоў

26.04.2024 08:37
На фронце адбылося 114 баявых сутыкненняў.