Беларуская Служба

У Кіеве з'явіўся рэкордны мурал з Залужным (ФОТА)

02.05.2024 12:38
Праца займае плошчу ў 120 квадратных метраў.
Генерал Валерый Залужныфота: President.gov.ua

У Кіеве з'явіўся самы вялікі мурал, прысвечаны былому галоўнакамандуючаму Узброенымі сіламі Украіны генералу Валерыю Залужнаму. 

«Мы гэта зрабілі! Наш першы і далёка не апошні рэкорд! Ганаруся тым, што мы робім, і ганаруся тымі, з кім мы ўсё робім! У Кіеве стварылі самы вялікі мурал Валерыя Залужнага ва Украіне!" - паведаміла кіраўнік праекту Яўгенія Фулен на сваёй старонцы ў сетцы Instagram.

Па яе словах, Залужны з'яўляецца сімвалам нязломнага характару ўкраінцаў. Яна таксама дадала, што праца стваралася цягам 13 гадзін. 

«Валерый Залужны, для мяне асабіста, сімвал нязломнасці ўкраінскага духу! Нягледзячы на звышскладаныя часы і вайну, ён натхняе і матывуе сваім характарам і верай ва Украіну! Таксама хачу падзякаваць галоўнаму мастаку гэтага мурала - Яўгену Кучару! Ён стварыў гэтую працу за 13 гадзін, што дэманструе яго талент і матывацыю! На маю думку, уклад Валерыя Залужнага ў захаванне і развіццё культуры большы, чым мы ўсведамляем цяпер», - напісала Фулен, словы якой цытуе «Карэспандэнт».

Праца займае плошчу ў 120 квадратных метраў.

Цяпер генерал Валерый Залужны з'яўляецца паслом Украіны ў Вялікабрытаніі.

вс