Беларуская Служба

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расія плануе мабілізацыю ў Запарожскай вобласці

05.05.2024 14:30
Указ прарасійскіх уладаў акупаванай Запарожскай вобласці зʼяўляецца як спробай забяспечыць дадатковымі салдатамі расійскія ўзброеныя сілы, так і элементам русіфікацыі акупаваных раёнаў Украіны, заяўляе брытанскае міністэрства абароны.
  , .
Вайна ва Украіне, Запарожжа.фото facebook.com/GeneralStaff.ua

17 красавіка прарасійскі кіраўнік Запарожскай вобласці выдаў указ аб тым, што Расія рыхтуе неабходную інфраструктуру і рэсурсы для прызыву ў войска ў раёнах акупаванай ёю вобласці Украіны.

У паведамленні адзначаецца, што гэта першы прызыў на часова акупаванай тэрыторыі Украіны з моманту яе незаконнай анексіі Расіяй у верасні 2022 года. Паводле ацэнак, цалкам верагодна, што Расія бачыць у гэтым спосаб задаволіць патрэбу сваіх узброеных сілаў у прыцягненні да баявых дзеянняў большай колькасці салдат, але дзеянне ўказу, хутчэй за ўсё, будзе абмежаваным, улічваючы, што значная частка насельніцтва Запарожскай вобласці зʼехала адтуль. Прыводзіцца прыклад Мелітопаля, найбуйнейшага горада ў падкантрольнай Расіі часткі Запарожскай вобласці, дзе засталося толькі 40 працэнтаў даваеннага насельніцтва, палову з якога складалі этнічныя рускія, якім прапанавалі працу.

«Дэкрэт таксама зʼяўляецца часткай больш шырокай кампаніі расійскіх уладаў на часова акупаваных тэрыторыях па прымусе насельніцтва прыняць расійскае кіраванне. Крэмль працягвае праводзіць бязлітасную палітыку русіфікацыі на часова акупаваных тэрыторыях», – напісана ў ім.

Раней камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што Крэмль паставіў перад сабой мэту сёлета цалкам захапіць Данбас і акупаваць Запарожскую вобласць.

PAP/вх