Беларуская Служба

Расія правядзе вучэнні па выкарыстанню ядзернай зброі каля Украіны 

06.05.2024 16:17
Вучэнні збіраюцца правесці «найбліжэйшым часам». У іх прымуць удзел ракетныя злучэнні Паўднёвай ваеннай акругі  УС РФ з прыцягненнем авіяцыі і ВМФ.
,
Крэмль, Масква Фота: shutterstock.com/Eugene_Photo

Вучэнні будуць праведзены ў адказ на «пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб», - заявілі ў Мінабароны РФ у панядзелак, 6 траўня. На вучэннях, якія пройдуць каля Украіны, будуць адпрацаваны «пытанні падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі».

Генштаб Мінабароны Расіі па даручэнні дыктатара Уладзіміра Пуціна распачаў падрыхтоўку да вучэнняў у мэтах «павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл да выканання баявых задач».

У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што вучэнні па выкарыстанні тактычная ядзернай зброі ладзяцца ў адказ на «правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб» у адрас Расіі .

Вучэнні збіраюцца правесці «найбліжэйшым часам». У іх прымуць удзел ракетныя злучэнні Паўднёвай ваеннай акругі  УС РФ з прыцягненнем авіяцыі і ВМФ. Месца вучэнняў не ўдакладняецца.

pap/dw/ez

Італія не збіраецца адпраўляць вайскоўцаў ва Украіну

04.05.2024 15:13
Італьянскі міністр абароны Гвіда Гразэта выключыў магчымасць адпраўкі італьянскіх вайскоўцаў ва Украіну.

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расія плануе мабілізацыю ў Запарожскай вобласці

05.05.2024 14:30
Указ прарасійскіх уладаў акупаванай Запарожскай вобласці зʼяўляецца як спробай забяспечыць дадатковымі салдатамі расійскія ўзброеныя сілы, так і элементам русіфікацыі акупаваных раёнаў Украіны, заяўляе брытанскае міністэрства абароны.

ISW: Украіна павінна як мага хутчэй перахапіць ініцыятыву на полі бою

06.05.2024 10:11
Верагодна, спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў, каб заходняя зброя і боепрыпасы дасягнулі перадавых украінскіх падраздзяленняў і пачалі аказваць адчувальны ўплыў на поле бою