Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі пра напады на расійскую тэрыторыю: Гэта не наступ, а абарона

17.05.2024 11:02
Многія партнёры Украіны выступаюць супраць выкарыстання ўзбраення, якое пастаўляецца ўкраінскай арміі, для нападаў на расійскую тэрыторыю. 
 .
Уладзімір Зяленскі.Фота: president.gov.ua

Магчымасць выкарыстання заходняй зброі, якую дастаўляюць партнёры Украіны, на тэрыторыі Расіі — гэта не наступ, гаворка ідзе пра абарону ўкраінцаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На сустрэчы з журналістамі кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіны, якія пастаўляюць узбраенне Украіне, не павінны ставіць умовы. «Гаворка не ідзе пра наступ украінскай арміі, гэта абарона. Гэта тое самае, што прэвентыўныя санкцыі, пра якія гаварылася перад поўнамаштабным уварваннем. Гэта папярэджанне», — сказаў ён.

Многія партнёры Украіны выступаюць супраць выкарыстання ўзбраення, якое пастаўляецца ўкраінскай арміі, для нападаў на расійскую тэрыторыю. ЗША падтрымліваюць выкарыстанне амерыканскай зброі толькі ў межах Украіны. У Пентагоне падкрэсліваюць, што пазіцыя Вашынгтона не змянілася. У той жа час дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Украіна сама вырашае, як ваяваць.

У сваю чаргу Вялікабрытанія не супраць таго, што яе зброя можа быць выкарыстаная ў атаках на Расію. З заявай на гэты конт выступіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.

IAR/нг