Беларуская Служба

Нямецкі канцэрн Rheinmetall заінвестуе ў Літве 180 млн еўра ў новы ваенны завод

04.06.2024 18:09
На прадпрыемстве будзе створана 150 новых працоўных месцаў.
    Rheinmetall
На заводзе нямецкага канцэрну RheinmetallShutterstock/Flying Camera

Міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайце падпісала пагадненне з нямецкай кампаніяй Rheinmetall аб яе пашырэнні ў Літве. Праект атрымаў статус стратэгічнага.

«Будаўніцтва завода Rheinmetall – гэта значны крок з мэтай задавальнення неадкладных патрэб абароны краіны», – паведаміла Мінэканомікі Літвы. У прэс-рэлізе гаворыцца, што праект дапаможа забяспечыць доступ да неабходнай зброі, паколькі яе будуць вырабляць на тэрыторыі краіны.

У новы завод па вырабе артылерыйскіх снарадаў нямецкі канцэрн заінвестуе больш за 180 млн еўра, на прадпрыемстве будзе створана 150 новых працоўных месцаў.

вс