Беларуская Служба

Украіна і Японія заключылі пагадненне аб бяспецы

13.06.2024 18:06
Пагадненне было падпісанае на палях саміту G7, які сёння пачаўся ў Італіі.
    .       2023 .
Фуміа Кісіда і Уладзімір Зяленскі. Візіт прэм'ера Японіі ў Кіеў у 2023 годзе. Архіўны здымаккрыніца: president.gov.ua

Украіна і Японія падпісалі двухбаковае пагадненне аб бяспецы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сацсетцы Х у чацвер, 14 чэрвеня.
«Прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда і я толькі што падпісалі пагадненне аб бяспецы паміж Украінай і Японіяй. Унікальны дакумент з адной з найбольш эканамічна і тэхналагічна развітых краін свету», – напісаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, у 2024 годзе Японія выдзеліць Украіне 4 млрд 500 млн долараў і будзе падтрымліваць Украіну на працягу 10 гадоў.

Пагадненне было падпісанае на палях саміту G7, які сёння пачаўся ў Італіі.

вс