Беларуская Служба

ЗША выдзелілі Украіне новы пакет дапамогі на 225 мільёнаў долараў

12.07.2024 07:06
Гэта восьмы пакет дапамогі ў галіне бяспекі, які прэзідэнт ЗША ўхваліў для падтрымкі  Украіны.
Сустрэча прэзідэнтаў Уладзіміра Зяленскага і Джо Байдэна падчас Саміту НАТАEPA/CHRIS KLEPONIS / POOL Dostawca: PAP/EPA

Злучаныя Штаты далі Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 225 мільёнаў долараў, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Палітыкі размаўлялі ў Вашынгтоне ў апошні дзень саміту НАТА.

Падтрымка ўключае ракетную батарэю Patriot, боепрыпасы для сучасных зенітных ракетных сістэм, зенітныя ракеты Stinger, боепрыпасы для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм, 155-мм і 105-мм артылерыйскія снарады, супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4 і боепрыпасы да стралковай зброі.

Тэхніка прызначана для ўмацавання супрацьпаветранай абароны Украіны і нарошчвання яе ваеннага патэнцыялу па ўсёй лініі фронту. Гэта восьмы пакет дапамогі ў галіне бяспекі, які прэзідэнт ЗША ўхваліў для падтрымкі  Украіны пасля прыняцця Закона аб дадатковых асігнаваннях на нацыянальную бяспеку. Новая дапамога павінна трапіць ва Украіну як мага хутчэй.

IAR/вх