Беларуская Служба

Рабэрта Мэтсола пераабраная старшынёй Еўрапарламента

16.07.2024 15:11
Яна будзе кіраваць Еўрапарламентам наступныя 2,5 гады.
Рабэрта Мэтсола PAP/EPA/RONALD WITTEK

Кандыдат Еўрапейскай народнай партыі ад Мальты была абраная на ўстаноўчым пленарным пасяджэнні ў Страсбургу. Вынік галасавання не мог быць іншым. Палітычныя групы, якія маюць большасць у Еўрапарламенце, загаддзя пагадзіліся падтрымаць кандыдатуру Рабэрты Мэтсолы.

Метсола належыць да Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП). Перад галасаваннем у аўторак яна сказала, што Еўропа заўсёды была тым, за што варта змагацца: «Маё захапленне гэтым праектам не зменшылася. Я хачу яго палепшыць. Я буду нястомна працаваць, каб аб'яднаць людзей». Яна падкрэсліла, што выклікі, з якімі сутыкаецца ЕС, запатрабуюць моцнага лідарства.

«Каб аднавіць нашу прыхільнасць да Еўропы, мы павінны — як казаў вялікі еўрапейскі святы з Кракава Караль Вайтыла — не баяцца. Не баяцца сутыкнуцца з аўтакратамі. Не баяцца выконваць свае абяцанні. Не бойцеся выступаць за Еўропу, не бойцеся будаваць Саюз, які працуе для ўсіх нас», — сказала яна пасля абрання на пасаду старшыні Еўрапарламента.

Рабэрта Мэтсола з'яўляецца самай маладой старшынёй у гісторыі Еўрапарламента і паходзіць з краіны з крыху больш за паўмільёна жыхароў.

Раней гэтую пасаду займалі буйнейшыя краіны, у тым ліку Італія, Германія, Іспанія, а таксама Польшча (у 2009 годзе старшынём стаў Ежы Бузэк).

Старшыня ЕП абіраецца на два з паловай гады, што складае палову тэрміну паўнамоцтваў структуры. Ён прадстаўляе гэтую ўстанову за межамі ЕС і перад іншымі інстытутамі ЕС.

ав