Беларуская Служба

Аварыя ў ІТ-сістэме. Шмат краін свету сутыкаецца з праблемамі

19.07.2024 10:30
Авіяцыйныя і чыгуначныя рэйсы адмяняюцца або затрымліваюцца.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Volodymyr Kyryliuk/ Shutterstock

Паведамленні аб збоях у аэрапортах і чыгуначным транспарце паступаюць з усяго свету. Прычына – аварыя ІТ-сістэм. Праблемы назіраюцца ў такіх краінах, як ЗША, Аўстралія, Кітай, Турцыя, Іспанія, Чэхія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Германія, Францыя, Нарвегія і Індыя.

Авіяцыйныя і чыгуначныя рэйсы адмяняюцца або затрымліваюцца, акрамя таго, немагчыма забраніраваць або купіць білеты ці зарэгістравацца онлайн. Таксама праблемы тычацца доступу да банкаўскіх паслуг у некаторых краінах і дзейнасці СМІ. З-за гэтага брытанскае тэлебачанне Sky News было вымушана на некаторы час прыпыніць вяшчанне.

Раней кампанія Microsoft абвясціла, што змагаецца з глабальным збоем і прымае меры па ліквідацыі дэфекту.

IAR/нг