Беларуская Служба

Перамовы міністраў замежных спраў Кітая і Украіны працягваліся больш за тры гадзіны

24.07.2024 12:48
Упершыню пасля расійскага поўнамаштабнага ўварвання ўкраінскі чыноўнік такога высокага рангу наведаў Кітай.
                .
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў Кітаі правёў перагаворы з міністрам замежных спраў КНР Ван І.Фота: МЗС Украіны

Кітайскія ўлады сцвярджаюць, што хочуць адыгрываць канструктыўную ролю ў аднаўленні міру, але пакуль іх дзеянні на міжнароднай арэне абмяжоўваюцца падтрымкай Масквы.

Кітай ніколі афіцыйна не асудзіў Расіі за яе ўварванне ва Украіну. Кітайскія ўлады заявілі пра разуменне пазіцыі Масквы, яны апраўдвалі агрэсію Расіі бояззю пашырэння НАТА. Дзмітрый Кулеба – першы ўкраінскі чыноўнік такога высокага рангу, які наведаў Кітай з пачатку расійскай агрэсіі. Як паведамляюць крыніцы Reuters, перамовы міністраў замежных спраў Украіны і Кітая працягваліся больш за тры гадзіны, больш, чым планавалася.

З-за ўсё большай залежнасці Расіі ад Кітая мяркуецца, што найбольшы ўплыў на дасягненне міру ва Украіне могуць аказаць улады Кітая. Аднак кітайская дэлегацыя, як і расійская, не ўдзельнічала ў мірнай канферэнцыі ў Швейцарыі. Украіна хоча склікаць яшчэ адну сустрэчу, на гэты раз з удзелам Кітая. Перамовы Дзмітрыя Кулебы ў Кітаі запланаваныя да пятніцы.

Томаш Саевіч

нг