«Па словах праваабаронцаў, рэйды (на мігрантаў) адбываюцца кожны тыдзень. Мігранты, якіх беспадстаўна затрымлівае паліцыя, зведваюць катаванні, адначасова іх прымушаюць паскорыць працэдуру натуралізацыі», – піша партал Okno.group, на які спасылаецца амерыканскі аналітычны цэнтр у сваёй апошняй справаздачы.
Пасля сакавіцкага тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Хол» у Расіі пачасціліся аблавы на мігрантаў.
Па інфармацыі Okno, мігрантаў «пазбаўляюць вады, бʼюць токам і збіваюць, адбіраюць тэлефоны».
Акрамя таго, ISW звяртае ўвагу на заканадаўчыя ідэі ў Расіі. Спікер Дзярждумы (ніжняй палаты расійскага парламенту) Вячаслаў Валодзін прапанаваў у панядзелак заканадаўча абавязаць людзей, якія атрымліваюць расійскае грамадзянства, станавіцца на ўлік у ваеннай адміністрацыі. Гэта было б умовай для атрымання расійскага пашпарта. Тэрмін ваеннай службы для новых грамадзян можа быць павялічаны з аднаго да двух гадоў, верхні ўзрост для прызыўнікоў можа быць павялічаны (не ўдакладняецца, да якога ўзросту).
PAP/вх