Беларуская Служба

Біскуп з Запарожжа звяртаецца да палякаў з просьбай аб дапамозе ў набыцці кансерваў на зіму

07.08.2024 13:04
Матэрыяльнае становішча ў прыфрантавых раёнах пастаянна пагаршаецца, а колькасць маючых патрэбу ў Запарожжы расце.
  , .
Вайна ва Украіне, Запарожжа.фото facebook.com/GeneralStaff.ua

Людзі патрацілі апошнія зберажэнні, а знайсці працу становіцца ўсё цяжэй.

Браты Альбяртыны гадамі пяклі хлеб для малазабяспечаных Запарожжа. Зараз вайна пагоршыла крызіс, і манахі ўжо не ў стане самастойна задавальняць самыя неадкладныя патрэбы, таму біскуп Ян Сабіла просіць аб падтрымцы.

Фінансавыя рэсурсы братоў заканчваюцца. Мукі ў іх усё менш.

Чатыры разы на тыдзень браты Альбяртыны выпякаюць больш за паўтары тысячы боханаў хлеба для тых, хто мае патрэбу. Патрэбна на гэта звыш 350 кілаграмаў мукі.

«Гледзячы на ​​гэты вялізны натоўп галодных людзей у Запарожжы, якія стаяць у чарзе з пяці гадзін раніцы, я бачу, як Бог Айцец хоча накарміць іх хлебам. Таму я прашу падтрымкі для братоў Альбяртынаў, бо дзякуючы гэтым хлебам і кансервам людзі жывуць», — заклікаў святар.

Біскуп Сабіла дзякуе ўсім, хто падтрымліваў, падтрымлівае і будзе падтрымліваць людзей у патрэбе ў Запарожжы.

Штотыдзень патрабуецца не менш за 6 тысяч кансерваў, кожны месяц - 24 тысячы. Браты Альбяртыны ўжо цяпер пачынаюць назапашваць кансервы на зіму.

Браты таксама стараюцца мець дзецям заўсёды што-небудзь салодкае.
Акрамя дапамогі ў харчаванні, епархія дапамагае людзям і ў набыцці лекаў.

Сродкі на кансервы для Кухні братоў Альбяртынаў у Запарожжы можна пералічыць на нумар рахунку Кангрэгацыі братоў Альбяртынаў у Кракаве.

яс/IAR