Беларуская Служба

Польская лёгкаатлетка Наталля Качмарэк заваявала ў Парыжы бронзу ў бегу на 400 метраў

10.08.2024 12:51
Гэта сёмы медаль польскай зборнай на Алімпійскіх гульнях у сталіцы Францыі.
 :   ,
Злева направа: Сальва Ід Насер, Марылейдзі Паўліна і Наталля Качмарэк PAP/Adam Warżawa

Польская лёгкаатлетка Наталля Качмарэк заваявала бронзавы медаль у бегу на 400 метраў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Трасу яна прайшла за 48,98 секунды. 

Гэта першы медаль польскіх лёгкаатлетаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы і трэці алімпійскі медаль Качмарэк. Чатыры гады таму ў Токіа яна заваявала залаты медаль у змешанай эстафеце і сярэбраны ў эстафеце 4х400 метраў. 

Перамогу ў забегу атрымала Марылейдзі Паўліна з Дамініканскай Рэспублікі, устанавіўшы новы алімпійскі рэкорд з часам 48,17 секунды. Серабро заваявала Сальва Ід Насер з Бахрэйна, якая завяршыла забег за 48,53 секунды. 

Гэта сёмы медаль польскай зборнай на Алімпійскіх гульнях у сталіцы Францыі. Алімпіяда завершыцца заўтра.

вс