Беларуская Служба

Ізраіль разлічвае на дапамогу саюзнікаў у адказе на атаку Ірана

17.08.2024 09:03
«Калі Іран нападзе, мы чакаем, што кааліцыя далучыцца да Ізраіля не толькі ў абароне, але і ў нападзе на важныя мэты ў Іране»
Лагер на поўдні сектара ГазыPAP/EPA/HAITHAM IMAD

Ізраіль разлічвае на дапамогу саюзнікаў у адказ на магчымую атаку з боку Ірана. Пра гэта кіраўнікам брытанскай і французскай дыпламатыі паведаміў міністр замежных спраў Ізраілю Ізраіль Кац.

«Калі Іран нападзе, мы чакаем, што кааліцыя далучыцца да Ізраіля не толькі ў абароне, але і ў нападзе на важныя мэты ў Іране», — сказаў Ізраіль Кац на сустрэчы з Дэвідам Лэмі і Стэфанам Сежурнам. Заяву міністра прыводзіць яго ведамства.

Кіраўнік французскай дыпламатыі заявіў, што дыскусія аб адказе на атаку была б недарэчнай у сітуацыі, калі дыпламатыя працуе над прадухіленнем такой атакі.

Атака Ірана стала б адказам на забойства высокапастаўленых камандзіраў ХАМАС і Хізбала. Аднак пакуль Іран не нападаў на Ізраіль.

ав