Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 634 тыс. чалавек забітымі

16.09.2024 10:03
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 634 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 680 танкаў, больш за 17 тыс. бронемашын, больш за 18 тыс. 100 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 183 РСЗА, 2 тыс. 592 крылатыя ракеты, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 328 верталётаў.

вс