Беларуская Служба

У Вільні пачаўся збор для пацярпелых ад паводкі ў Польшчы

19.09.2024 08:12
19 верасня ў літоўскай сталіцы стартаваў збор самых неабходных рэчаў для пацярпелых ад паводкі ў Польшчы.
    .
Знішчэнні пасля паводкі ў Нысе. Ілюстрацыйны здымакPAP/Sławek Pabian

Кампанію арганізуе фундацыя TVP у супрацоўніцтве з Polskie Radio і Polska Press Grupa. У Літве дзейнасць каардынуе TVP Vilnius.

Збор ахвяраванняў будзе праходзіць да 30 верасня ў Польскім культурным цэнтры ў Вільні. Рэчы можна прыносіць і пакідаць у адпаведна пазначаных скрынях.

«TVP Wilno вельмі хутка далучылася да гэтай акцыі. Мы накіравалі запыты і просьбы ў польскамоўныя СМІ ў Літве і ў літоўскія СМІ, каб даць гэтую інфармацыю і падтрымаць», — кажа кіраўніца TVP Wilno !Ёанна Варэха.

Патрэбы велізарныя. Віленчукоў просяць прыносіць упакаваныя абеды з вялікім тэрмінам захоўвання. Неабходныя таксама сродкі для мыцця і асабістай гігіены і герметычна закрытая ежа для жывёл. У Польскім культурным цэнтры ў Вільні таксама можна пакінуць ліхтарыкі, батарэйкі, паўэрбанкі і гумовы абутак.

Аднак гэта не адзіная форма падтрымкі пацярпелых ад паводак на поўдні Польшчы. Рэзідэнты Літвы таксама могуць аказаць фінансавую падтрымку праз міжнародныя пераводы.

ПР/юл