Беларуская Служба

Папа Рымскі ўхваліў марыйны культ у Меджугор’і

19.09.2024 18:00
Пантыфік зацвердзіў марыйны культ, звязаны са знакамітымі аб’яўленнямі ў Меджугор’і ў Босніі і Герцагавіне.
    .
Папа Рыскі Францішак у Ватыкане. Ілюстрацыйны здымакEPA/FABIO FRUSTACI Dostawca: PAP/EPA.

Папа Рымскі Францішак ухваліў ноту па гэтым пытанні, падрыхтаваную Камісіяй Веравучэння, і распарадзіўся яе апублікаваць.

Дакумент датычыцца меркаваных аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і, пачынаючы з 1981 года. Марыя  з’явілася абраным людзям, так званым «празорцам», якія потым перадавалі Яе нібыта словы ў выглядзе паведамленняў.

У выніку Меджугор'е стала месцам пілігрымкі для мільёнаў вернікаў, а аб'яўленні сталі прадметам шматлікіх спрэчак у Касцёле і за яго межамі.

У ноце была прынятая формула «nihil obstat», гэта значыць нішто не перашкаджае. Падкрэсліваліся станоўчы плён культу, такія як навяртанне і пакліканне. Разам з тым у дакуменце выказваюцца таксама сумненні адносна зместу некаторых паведамленняў.

Ватыкан падкрэслівае, што нота за подпісам Папы не прызнае звышнатуральнага характару гэтых аб’яўленняў і не абавязвае вернікаў верыць у боскае паходжанне з’яў, якія адбываліся і працягваюць адбывацца ў Меджугор’і.

ПР/юл