Беларуская Служба

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прыбыла ў Кіеў

20.09.2024 08:24
Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прыбыла ў Кіеў раніцай 20 верасня. Будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў энергетычнай сферы.
        .
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прыбыла ў Кіеў.x.com/vonderleyen

«Хутка пачынаецца ацяпляльны сезон, а Расія працягвае біць па энергетычнай інфраструктуры. Мы дапаможам Украіне ў яе смелых намаганнях. Я прыехала, каб абмеркаваць падтрымку Еўропы: ад падрыхтоўкі да зімы да абароны, ад працэсу ўступлення ў ЕС да прагрэсу па крэдытах G7», — напісала палітык у сваім акаўнце на платформе Х.

Фон дэр Ляен нагадала, што гэта ўжо восьмы яе прыезд у Кіеў.

У адрозненне ад большасці візітаў заходніх палітыкаў падчас поўнамаштабнай вайны, на гэты раз паездку анасавалі загадзя. 

19 верасня на адмысловай прэс-канферэнцыі фон дэр Ляен расказала пра планы ЕС па «энергетычнай» падтрымцы Украіны перад надыходам зімы. На гэтыя меры выдзелена 160 мільёнаў еўра, яны будуць уключаць у сябе рамонт пашкоджаных абстрэламі генерыруючых аб'ектаў, падтрымку імпарту з Еўропы і развіццё малой генерацыі.

Праз аднаўленне пашкоджаных аб'ектаў ды імпарт атрымаецца забяспечаць прыкладна 25% зімовых патрэб Украіны.

вх