Беларуская Служба

Пуцін рыхтуе грамадскую думку да наступу на краіны Балтыі

20.09.2024 16:02
Расійскія ўлады пачынаюць рыхтаваць грамадскую думку да магчымага нападу на краіны Балтыі пад падставай абароны Калінінградскага рэгіёну.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: РБК-Украіна

Пра гэта сведчаць словы Уладзіміра Пуціна падчас нарады ў сераду з кіраўнікамі рэгіёнаў, піша медыя The Moscow Times.

Пуцін заявіў, што трэба прыкласці намаганні, каб вобласць стала «не толькі крэпасцю на заходніх рубяжах», але і «арганічна ўлілася ў жыццё ўсёй краіны». Па словах Пуціна, для перамяшчэння людзей «не павінна быць ніякіх перашкод».

Гэтыя заявы ў адрас расійскай грамадскасці могуць сведчыць аб тым, што «ён рыхтуе глебу для будучай агрэсіі супраць краін Балтыі пад падставай абароны Калінінградскай вобласці», піша партал са спасылкай на аналіз Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW).

Неўзабаве пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны Калінінградская вобласць трапіла пад частковую блакаду: літоўскія ўлады абмежавалі транзіт тавараў праз сваю тэрыторыю, але хутка Вільня пад ціскам Еўракамісіі зняла блакаду.

Пра падрыхтоўку Крамля да будучай вайны з НАТА, на думку ISW, таксама можа сведчыць праведзеная ў лютым рэформа ваенна-адміністрацыйнага падзелу краіны (былі адноўлены ліквідаваныя ў пачатку 2010 года ваенныя акругі Масква і Ленінград).

Гэтыя змены, пішуць эксперты ISW у сваім апошнім аналізе, накіраваныя не толькі на «кансалідацыю кантролю над расійскімі аперацыямі ва Украіне», але і на «падрыхтоўку ў доўгатэрміновай перспектыве да шырокамаштабнай звычайнай вайны супраць НАТА».

PAP/вх