Беларуская Служба

Сёння Міжнародны дзень міру

21.09.2024 07:58
Ва ўмовах вайны людзі паміраюць ад хвароб, якія ў мірным свеце былі б абсалютна бяскрыўднымі, такіх як дыярэя.
Polska Misja Medyczna
Polska Misja Medyczna Facebook.com/PolskaMisjaMedyczna

Супрацоўнікі Польскай медычнай місіі падкрэсліваюць, што ў выніку ўзброеных канфліктаў загінулі мільёны людзей. Шмат людскіх жыццяў можна было выратаваць, калі б дапамога прыбыла своечасова.

«Ва ўмовах вайны мірным жыхарам і медыкам не хапае абсалютна ўсяго. Няма электрычнасці, вады, элементарных медыкаментаў і лекаў. Людзі паміраюць ад хвароб, якія ў мірным свеце былі б абсалютна бяскрыўднымі, такіх як дыярэя», — сказала Мальвіна Марыя Косэль з Польскай медычнай місіі.

Паводле ацэнак Польскай медычнай місіі, з 1989 па 2022 гады ў выніку баявых дзеянняў загінулі 3 мільёны 300 тысяч чалавек.

IAR/яс