Беларуская Служба

Мінімум тры чалавекі забітыя ў выніку расійскай атакі на Крывы Рог

21.09.2024 10:09
Магчыма, пад заваламі яшчэ знаходзяцца людзі, - паведаміў кіраўнік Крыворожскага савета абароны Аляксандр Вілкул.
Крывы Рог пасьля расійскай атакіhttps://t.me/dnipropetrovskaODA

Як мінімум тры чалавекі загінулі і трое атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, які адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Сярод забітых было дзіця.

«Магчыма, пад заваламі яшчэ знаходзяцца людзі, - паведаміў кіраўнік Крыворожскага савета абароны Аляксандр Вілкул. - Наступствы ракетнага абстрэлу жылога раёна горада ліквідуюцца».

«Хлопчыку, забітаму расіянамі ў Крывым Рогу, было 12 гадоў», — дадаў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.

Астатнія двое загінулых — жанчыны ва ўзросце 75 і 79 гадоў. Пацярпелі 31-гадовы і 50-гадовы мужчыны і 17-гадовы хлопец.

яс/PAP