Беларуская Служба

У ISW распавялі, чаму Расія «прафукала» ўварванне на Куршчыну

21.09.2024 13:10
Войскі РФ, дыслакаваныя на Куршчыне з канца 2023 года неаднаразова папярэджвалі ваеннае камандаванне аб магчымасці наступлення УСУ на Курскую вобласць.
Украінскія войскі на КуршчынеROMAN PILIPEY/AFP/East News

УСУ змаглі скарыстацца сітуацыяй для наступу на Курскую вобласць, хоць расіяне ведалі аб украінскіх планах. У новай справаздачы аналітыкі амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW) адзначылі, што расійскія ўлады ведалі аб пагрозе ўкраінскага наступу на Курскую вобласць месяцамі, але нічога не рабілі для ліквідацыі такой пагрозы.

У сваім аглядзе аналітыкі згадалі, што The Guardian, спасылаючыся на дакументы, якія патрапілі ў рукі УСУ ў Курскай вобласці сведчылі, што расійскія войскі, дыслакаваныя там, з канца 2023 года неаднаразова папярэджвалі расійскае ваеннае камандаванне аб магчымасці наступлення УСУ на Курскую вобласць.

«Улады вырашылі праігнараваць гэтыя запыты з-за пралікаў адносна здольнасці Украіны прасунуцца ўглыб Курскай вобласці» - падкрэслілі амерыканскія аналітыкі.

Яны дадалі, што ўкраінцы таксама эксперыментавалі з інавацыйнымі метадамі, якія спалучаюць наземныя дзеянні і беспілотныя сістэмы.

Сітуацыя ў Курскай вобласці

18 верасня ваенны эксперт, палкоўнік Пётр Чэрнік заявіў, што калі УСУ ўтрымаюць Куршчыну на працягу зімы, то гэта будзе не толькі ваенная, але і вялікая геапалітычная перамога Украіны.

Пры гэтым РФ сабрала ад 35 да 60 тыс. вайскоўцаў для адбіцця Курскай вобласці. Такія лічбы агучыў ваенны аглядальнік, маёр запасу і ветэран расійска-ўкраінскай вайны Аляксей Гетман.

яс/unian.ua