Беларуская Служба

Ізраіль ліквідаў лідара тэрарыстычнага руху «Хезбала»

28.09.2024 11:25
Хасан Насрала ўзначальваў тэрарыстычны рух «Хезбалы» у Ліване больш за тры дзесяцігоддзі.
           .
Хасан Насрала ўзначальваў тэрарыстычны рух "Хезбалы" у Ліване больш за тры дзесяцігоддзі. Фота: Wikimedia Commons/Khamenei.ir/CC BY 4.0

У суботу, 28 верасян, Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла аб знішчэнні кіраўніка тэрарыстычнага7 руху «Хезбала» Хасана Насралы ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце.

Начальнік ізраільскага генштабу Герцы Галеві абвясціў, што ЦАХАЛ дабярэцца да кожнага, хто пагражае грамадзянам Ізраіля:

«Гэта не ўсё, што мы можам зрабіць. Павінна быць вельмі ясна, што ў нас ёсць больш варыянтаў. Сігнал просты - мы ведаем, як дабрацца да ўсіх тых, хто пагражае грамадзянам Ізраіля - ці гэта будзе на поўначы, поўдні або ў вельмі далёкіх краінах».

Кіраўнік баевікоў «Хезбалы» быў ліквідаваны напярэдадні ў выніку «дакладнага авіяўдару» па штаб-кватэры групоўкі ў раёне Дахія на поўдні Бейрута, калі там праходзіла сустрэча кіраўніцтва «Хезбалы», удакладнілі ў ЦАХАЛ. Як паведамляецца, цэнтральны штаб групоўкі размяшчаўся пад зямлёй пад жылым домам.

Хасан Насрала ўзначальваў тэрарыстычны рух «Хезбалы» у Ліване больш за тры дзесяцігоддзі.

iar/эж