Пекіну давядзецца дзяліцца тэхналогіямі. Як піша Financial Times, ЕЗ мае намер прымусіць кітайскія кампаніі перадаць інтэлектуальную ўласнасць еўрапейскім кампаніям у абмен на субсідыі ЕС у рамках спецыяльнага больш жорсткага рэжыму гандлю тэхналогіямі, звязанымі з трансфармацыяй энергетыкі.
План перадачы інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца часткай больш шырокай стратэгіі Бруселя, накіраванай на вяртанне ў еўрапейскую эканоміку інтэлектуальнай уласнасці, страчанай, сярод іншага, на карысць вытворчых магутнасцяў Кітая.
Сам трансфер тэхналогіі павінен быць дасягнуты шляхам прывязкі да масавых тэндараў на вытворчасць акумулятарных батарэй. У снежні ЕС запрапануе сусветным фірмам з гэтага сектара адзін мільярд еўра, але каб атрымаць гэтыя грошы, кампаніі павінны будуць перадаць свае ноу-хау еўрапейскім вытворцам і размясціць прадпрыемствы на тэрыторыі ЕЗ.
Такія дзеянні з'яўляюцца копіяй механізмаў, якія гадамі рэалізуюцца кітайскім бокам. Кітайскія рэгуляцыі патрабуюць ад замежных кампаній, якія ўваходзяць у Кітай, дзяліцца інтэлектуальнай уласнасцю ў абмен на доступ да кітайскага рынку.
Абуджэнне Еўропы
Новаўвядзенні, пра якія паведамляе Financial Times, з'яўляюцца часткай больш шырокіх намаганняў Бруселя па пераносе вытворчасці з Кітая на еўрапейскі кантынент. Гэта таксама будзе дасягнута за кошт тарыфаў на электрамабілі, імпартаваныя з КНР, і антыдэмпінгавых працэдур, якія ажыццяўляюцца Еўрапейскай камісіяй у дачыненні да кітайскай прадукцыі, такой як сонечныя батарэі і ветракі.
energetyka24.com/эж