Беларуская Служба

Папа Францішак да моладзі: Не шукайце апладысментаў любой цаной, любіце адзін аднаго!

24.11.2024 14:21
Звяртаючыся да моладзі, пантыфік сказаў, што тыя, хто шукае адабрэння і папулярнасці, жывуць у трывозе, штурхаюць адзін аднаго локцямі, ідуць на кампрамісы з сумленнем і прадаюць свае ідэалы
      . , , 24  2024 .
Папа Рымскі Францішак прамаўляе ў Базыліцы св. Пятра, Ватыкан, 24 лістапада 2024 г. PAP/EPA/FABIO FRUSTACI

Папа Рымскі Францішак заклікаў моладзь не шукаць апладысментаў і папулярнасці любой цаной. У Сусветныя лакальныя дні моладзі і ва Урачыстасць Ісуса Хрыста, Валадара Сусвету, Францішак цэлебраваў урачыстую Імшу ў ватыканскай базіліцы.

Звяртаючыся да моладзі, пантыфік сказаў, што тыя, хто шукае адабрэння і папулярнасці, жывуць у трывозе, штурхаюць адзін аднаго локцямі, ідуць на кампрамісы з сумленнем і прадаюць свае ідэалы:

—  Не задавальняйцеся тым, што аднойчы станеце зоркай у сацыяльных сетках або ў любым іншым кантэксце! Вы пакліканы ззяць у большым небе, небе любові і Бога.

Францішак звярнуў увагу на тое, што не прызнанне або лайкі ратуюць свет і робяць чалавека шчаслівым, але бескарыслівасць любові.

Напрыканцы набажэнства дэлегацыя партугальскай моладзі, арганізатараў апошніх Сусветных дзён моладзі, перадала свае сімвалы — крыж і абраз Марыі «Уратаванне народа Рымскага» — паўднёвакарэйскай дэлегацыі, якая будзе прымаць мерапрыемства праз тры гады.

iar/эж