Беларуская Служба

Вайна ва Украіне, сітуацыя ў рэгіёне і двухбаковыя адносіны – тэмы візіту польскага прэзідэнта ў Арменію

25.11.2024 10:01
Прэзідэнт Анджэй Дуда плануе сустрэцца з прэзідэнтам, прэм'ерам, спікерам парламента Арменіі, а таксама з мясцовымі палякамі.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда накіраваліся з трохдзённым афіцыйным візітам у Арменію. Сярод тэм, якія будуць закранацца: вайна ва Украіне, сітуацыя ў рэгіёне і мірны працэс паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Першы дзень візіту будзе прысвечаны сустрэчы з прадстаўнікамі польскай меншасці ў Арменіі. Аўторак стане днём афіцыйных палітычных перамоваў. Польскі лідар спачатку наведае Мемарыяльны комплекс ахвяр генацыду армян, а потым сустрэнецца з прэзідэнтам Арменіі, а таксама прэм'ер-міністрам краіны і спікерам парламента Арменіі.

Важнай тэмай палітычных перамоваў прэзідэнта Дуды будуць двухбаковыя кантакты, асабліва ў галіне эканомікі, а таксама адносінаў паміж Арменіяй і Еўрасаюзам.

Польскі лідар наведае армянскую фондавую біржу, кантрольны пакет акцый якой належыць польскай дзяржаве.

У трэці дзень візіту ў Арменіі прэзідэнт Польшчы плануе наведванню штаб-кватэры грамадзянскай місіі Еўрасаюза ў гэтай краіне, які быў створаны ў рамках супольнай палітыкі бяспекі і абароны, і ў якім працуюць таксама палякі.

IAR/аз