Беларуская Служба

Польскі дакументальны фільм атрымаў прэстыжную прэмію «Эмі»

26.11.2024 10:01
Цырымонія ўручэння прэміі Міжнароднай акадэміяй тэлевізійных мастацтваў і навук адбылася ў Нью-Ёрку.
    ()      ()      Pianoforte  52-            -.
Польскі рэжысёр Якуб Пёнтэк (справа) і польскі прадзюсар Мацей Кубіцкі (злева) трымаюць узнагароду «Эмі» за фільм «Pianoforte» падчас 52-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Міжнароднай акадэміі тэлевізійных мастацтваў і навук у Нью-Ёрку. PAP/EPA/SARAH YENESEL

Польскі дакументальны фільм «Pianoforte» ( бел. Фартэпіяна), аўтарства Якуба Пёнтэка (Jakub Piątek) быў узнагароджаны прэміяй «Эмі». Стужка расказвае пра спаборніцтвы маладых піяністаў падчас Міжнароднага конкурсу імя Шапена.



Цырымонія ўручэння прэміі «Эмі» (Emmy Awards) адбылася ў Нью-Ёрку.

Міжнародная прэмія «Эмі» прысуджаецца Міжнароднай акадэміяй тэлевізійных мастацтваў і навук (IATAS) за фільмы, знятыя за межамі ЗША.

IAR/аз