Беларуская Служба

Германія распрацоўвае канцэпцыю пашырэння сеткі бамбасховішчаў

26.11.2024 15:01
Па выніках праверкі, зараз у краіне існуе 579 такіх аб’ектаў, з якіх ні адзін не адпавядае неабходным, у тым ліку тэхнічным патрабаванням.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Германіі хочуць пашырыць сетку бамбасховішчаў. Міністэрства ўнутраных спраў палічыла існуючыя ў краіне аб’екты і цяпер плануе пашырыць іх колькасць на выпадак нападу з боку Расіі.

За апошнія два дзесяцігоддзі бамбасховішчы ў Германіі прыватызаваліся, а новыя ўладальнікі мянялі іхнае прызначэнне.



Па выніках праверкі, зараз у краіне існуе 579 такіх аб’ектаў, з якіх ні адзін не адпавядае неабходным, у тым ліку тэхнічным патрабаванням, бо яны доўгі час не выкарыстоўваліся. Іх таксама недастаткова.

Таму цяпер МУС Германіі правярае магчымасць прыстасавання іншых аб'ектаў, такіх як станцыі метро і падземныя пераходы, гаражы і г.д. да выконвання згаданай функцыі.

Міністэрства таксама рэкамендуе жыхарам прыстасоўваць свае падвалы і гаражы, каб імі можна было карыстацца ў выпадку вайны.

Нямецкія СМІ, шырока распавядаючы аб працы і планах міністэрства, падкрэсліваюць, што пагроза нападу з боку Расіі рэальная.

IAR/аз