Беларуская Служба

Двое палякаў зніклі без вестак пасля катастрофы судна ў Егіпце

26.11.2024 14:01
Працягваюцца пошукі пасажыраў турыстычнага судна, якое патанула пасля сутыкнення з высокай хваляй ля берагоў Егіпта.
       ,      .
Працягваюцца пошукі зніклых без вестак пасажыраў турыстычнага судна, якое патанула ўчора ля берагоў Егіпта.PAP/EPA/STR

Працягваюцца пошукі зніклых без вестак пасажыраў турыстычнага судна, якое патанула ўчора ля берагоў Егіпта. Сярод зніклых - двое грамадзян Польшчы (жанчына і мужчына).



Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Вроньскі(Paweł Wroński) паведаміў, што з 44 асобаў, якія знаходзіліся на борце, 35 удалося выратаваць:

- Пошукава-выратавальная акцыя працягваецца, у яе бяруць удзел не толькі ратавальнікі, але і памежнікі, ваенна-марскі флот і самалёты. Да гэтай пары ўдалося выратаваць 35 чалавек, стан здароўя якіх задавальняючы.

Прадстаўнік польскага МЗС дадаў, што судна патанула цягам некалькі хвілін пасля сутыкнення з высокай хваляй. Польская дыпламатычная місія падтрымлівае кантакты з сем’ямі зніклых. На борце карабля знаходзіліся 13 членаў экіпажа і 31 пасажыр розных нацыянальнасцей. Пасажыры, у тым ліку зніклыя без вестак палякі, былі дасведчанымі вадалазамі.

IAR/аз

На борце судна, якое патанулага ў Егіпце, маглі быць двое палякаў – МЗС Польшчы

25.11.2024 15:01
Агулам на борце судна знаходзіліся 45 чалавек, у тым ліку 31 турыст розных нацыянальнасцей.