Дапамога ў абароне крытычнай інфраструктуры ва Украіне з'яўляецца прыярытэтам для НАТА, падкрэсліў у Бруселі Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу.
Марк Рутэ паведаміў журналістам аб учорашняй вечаровай сустрэчы міністраў замежных спраў НАТА з кіраўніком украінскай дыпламатыі.
Перад пачаткам сустрэчы Андрэй Сыбіга заклікаў да тэрміновых паставак сродкаў супрацьпаветранай абароны для абароны энергетычнай інфраструктуры ад масіраваных расійскіх нападаў. Кіраўнік НАТА сказаў, што саюзнікі аднадушныя ў гэтым пытанні.
— Расія выкарыстоўвае зіму як зброю ў вайне супраць Украіны. Я перакананы, што ў бліжэйшыя дні і тыдні хаўруснікі пацвердзяць, што тое, што можна было паставіць ва Украіну, было пастаўлена.
Кіеў паведамляе, што яму неабходныя дадатковыя 19 комплексаў супрацьпаветранай абароны для абароны ключавых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры.
яс