На вуліцах сталіцы Грузіі з'яўляюцца жыхары іншых рэгіёнаў краіны. Маршы і мітынгі таксама ладзяць жыхары асобных раёнаў Тбілісі і прадстаўнікі прафесійных груп.
Людзі хочуць паказаць, што гэта пратэст усёй Грузіі, усіх грузінаў, а не, як кажуць улады, «групы правакатараў».
Толькі сёньня ў Тбілісі і іншых буйных гарадах запланаваныя дзясяткі розных антыўрадавых мерапрыемстваў.
Прадпрымальнікі, банкі і ўніверсітэты ствараюць фонды, якія збіраюць грошы для рэпрэсаваных пратэстоўцаў і журналістаў.
IAR/вх