Беларуская Служба

Прэм'ер Славакіі Фіцо пагражае Украіне адключэннем электраэнергіі, калі Кіеў спыніць транзіт расійскага газу

28.12.2024 07:30
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо прыгразіў спыненнем паставак электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў выканае свае абяцанні і спыніць транзіт расійскага газу ў яго краіну пасля Новага года.
Rząd Roberta Fico wielokrotnie podkreślał, że jest przeciwnikiem wojskowych dostaw na Ukrainę
Rząd Roberta Fico wielokrotnie podkreślał, że jest przeciwnikiem wojskowych dostaw na UkrainęIAR/Łukasz Kowalski/GeneralStaff.ua

Ён таксама заявіў, што Славакія можа прыняць мірныя перамовы ва «ўкраінска-расійскім канфлікце».

Калі Кіеў спыніць транзіт расійскага газу, «пасля 1 студзеня мы разгледзім сітуацыю і магчымасць прыняцця ўзаемных мер супраць Украіны, — сказаў Фіцо. — Калі гэтага не пазбегнуць, мы спынім пастаўку электраэнергіі, так неабходнай Украіне падчас перапынкаў у рабоце яе сеткі».

Прэм'ер-міністр таксама заявіў, што Славакія з'яўляецца патрэбнай краінай для правядзення любых мірных перамоваў па ўкраінска-расійскаму канфлікту. «Калі хто-небудзь звернецца да нас з намерам арганізаваць у Славакіі нейкія мірныя перамовы адносна ўкраінска-расійскага канфлікту, ён можа разлічваць на нашу гасціннасць», — сказаў Фіцо. Ён дадаў, што таксама размаўляў на гэтую тэму з Уладзімірам Пуціным і задаволены яго станоўчай рэакцыяй.

У сваёй прамове з нагоды набліжэння Новага года Фіцо таксама крытычна выказаўся аб дзеяннях і заявах прэзідэнта Украіны, які, як ён абвясціў, адхіляе прапанаванае спыненне агню. Паводле яго слоў, Уладзімір Зяленскі цягне ў катастрофу ўсю Украіну. «Перамоўная пазіцыя Украіны з кожным днём пагаршаецца, і Украіна заплаціць вялізную цану за гэтую заходнюю авантуру ў выглядзе страты тэрыторыі і прысутнасці замежных войскаў», — рэзюмаваў прэм'ер-міністр Славакіі.

Пры гэтым ён паведаміў, што ў студзені адправіцца з афіцыйным візітам у Турцыю, а ў лютым сустрэнецца з Папам у Ватыкане, дзе будзе прыкладаць намаганні для ўрэгулявання ваеннага канфлікту ва Украіне.

Украіна, якая з лютага 2022 года адбівае маштабную расійскую вайсковую агрэсію, заявіла, што не плануе працягваць кантракт на транспарціроўку расійскага газу ў Еўропу праз сваю тэрыторыю.

PAP/вх